У Менску здаюць аднапакаёўку за 1500 даляраў, але ёсць нюанс
- 14.02.2025, 10:15
У інтэр'еры знайшлі цікавую дэталь.
Карыстальніца пад мянушкай veilivia падзялілася ў Threads сваёй знаходкай: на сайце пошуку нерухомасці яна выявіла аднапакаёвую кватэру з "разыначкай" у інтэр'еры. Некаторыя карыстальнікі жартуюць, што як мінімум праз яе варта здымаць гэта жыллё, піша CityDog.
Недалёка ад метро "Пятроўшчына" здаюцца, як пішуць у аб'яве, шыкоўныя апартаменты плошчай 33 "квадраты" з новым дызайн-праектам. Тамака ёсць усё неабходнае для камфортнага жыцця. Праўда, здаваць гатовы толькі пары або аднаму госцю і толькі на адзін месяц. Кошт - 4901 рубель, або 1500 даляраў.
Гэтая аднапакаёўка можа здзівіць жыхароў - асабліва тым, што за імі хтосьці заўсёды будзе падглядваць. Велізарныя вочы пантэры на сцяне ля ложка робяць інтэр'ер запамінальным, а некаторыя ў каментарах жартуюць, што "за такога барбоса і паўтары штукі не шкада".
У астатнім усё даволі сучасна і ўтульна: светлыя падлогі, цёмныя сцены, мяккае падсвятленне. У пакоі ёсць канапа, тэлевізар і нават балкон, пераўтвораны ў месца для адпачынку.
Посмотреть в Threads