GUS: Летась польская эканоміка вырасла на 2,9%
- 14.02.2025, 9:27
Прагноз росту ВУП у гэтым годзе - на ўзроўні 4%.
Летась польская гаспадарка паскорыла рост у чацвёртым квартале да 3,2% пасля 2,7% у папярэднім квартале, - вынікае са звестак Галоўнай статыстычнай управы (GUS) Польшчы.
Эканаміст Польскага эканамічнага інстытута Себасцьян Сайног мяркуе, што ў 2024 годзе галоўнай рухальнай сілай польскай эканомікі было спажыванне, паведамляе «Польскае радыё».
У гэтым годзе аналітык чакае лепшых эканамічных вынікаў:
- Сярод іншага, да росту эканомікі прывядзе пачатак новага інвестыцыйнага перыяду, новыя еўрапейскія праекты. Вырасце не толькі спажыванне, але і аб'ём інвеставання. Польская эканоміка, напэўна, дасягне росту на ўзроўні 3,5%, аптымістычны прагноз - росту ВУП краіны на ўзроўні 4% у 2025 годзе.
З папярэдніх звестак Галоўнай статыстычнай управы, летась польская эканоміка вырасла на 2,9% у параўнанні з 2023 годам. Пазалетась рост у гадавым вылічэнні быў зафіксаваны на ўзроўні 0,1%.