Пад Гомелем знайшлі гіганцкую «памаранчовую пляму»
- 13.02.2025, 15:07
На месца выехалі эколагі.
Стыхійны сметнік мандарынаў знайшлі ў лесе пад Гомелем, паведаміў дзяржтэлеканал «Беларусь 4».
У сюжэце адзначаецца, што памаранчовая пляма плошчай 35 квадратных метраў знаходзіцца ў пасёлку Чэнкі за тры кіламетры ад абласнога цэнтра і смярдзіць. На стыхійны сметнік паскардзіліся жыхары рэгіёну ў сацсетках. Там іх паведамленні заўважылі кантрольныя органы.
На месца стыхійнага сметніка выязджалі эколагі, распачатая праверка.
З інфармацыі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, цытрусавыя прывезлі на аўто. Асоба парушальніка высвятляецца. Парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адкідамі пагражае буйным штрафам. Сума санкцыі для фізічных асоб складае да 30 базавых адзінак (1260 рублёў), для ІП - да 100 (4200 рублёў), для юрыдычных асоб - да тысячы (42 000 рублёў).
♬ оригинальный звук - НОВОСТИ БЕЛАРУСЬ