У Беларусі забараняюць расейскі алкаголь
- 13.02.2025, 14:29
Якія напоі ў чорным спісе?
Пяць тыпаў медавухі і два найменні піўных напояў, вырабленых у Расеі, нельга будзе ўвозіць і прадаваць у Беларусі.
Забарона пачне дзейнічаць 18 лютага.
Гэтыя напоі трапілі ў рэестр небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарта.
Гаворка пра нефільтраваныя асветленыя медавухі вытворчасці арэнбуржскай кампаніі "Стэп і вецер" "Мёд і Вішня" з маркіроўкай "MEAD CHERRY", "Мёд і Маліна" з маркіроўкай "RASPBERRY MINT AND HOPS MEAD", "Бошэ 4" з маркіроўкай "MEN CH "PEAR LINGONBERRY AND CINNAMON MEAD", "Меламель 12" з маркіроўкай "POMEGRANATE FIG MEAD".
Там знайшлі недапушчальны пры вытворчасці медавухі кансервант сарбінавую кіслату (Е200) і яе солі сарбатаў, пра якія не было сказана на пакаванні. Акрамя таго, у маркіроўцы не ўказанае месца знаходжання вытворцы прадукцыі, акрамя краіны.