BE RU EN

У Беларусі ідуць маразы да -16 градусаў

  • 11.02.2025, 14:40

Прагноз надвор'я на тры дні.

У сераду, 12 лютага, у Беларусі пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць аб слабым тумане і галалёдзіцы на асобных адцінках дарог. Уначы тэмпература паветра складзе ад -8 да -13 градусаў (у Менску - 9-11 марозу), у дзённыя гадзіны - ад -7 на паўночным усходзе да +1 на Берасцейшчыне (у сталіцы - ад -3 да -5).

У чацвер месцамі па поўначы краіны магчымы невялікі кароткачасовы снег. Уначы будзе ад -6 да -12, а пры праясненнях - да -16 градусаў, удзень - ад -6 на Віцебшчыне да +3 на паўднёвым захадзе Беларусі.

У пятніцу амаль па ўсёй краіне прагназуецца снег (на поўдні - мокры снег). У начны час пры праясненнях будзе да 15 градусаў марозу.

Апошнія навіны