BE RU EN

Папулярнага расейскага вядоўцу паралізавала

  • 11.02.2025, 14:09

Ён прыкаваны да інваліднага вазка.

Папулярны расейскі актор і тэлевядоўца Сяргей Белагалоўцаў адмяняе свой удзел ва ўсіх найбліжэйшых спектаклях. Праз праблемы перажытага інсульту артыст прыкаваны да інваліднага вазка.

Як піша прапагандысцкі Telegram-канал Mash, 60-гадовы шоумэн трапіў у лякарню з болямі ў жываце ў жніўні 2024-га. Праз пару дзён пасля выдалення кілы на жываце блізкія выявілі мужчыну ляжачым на падлозе.

Са звестак расейскіх прапагандыстаў, тады гумарысту выдалілі тромбы з мазгавых артэрый. Пасля чаго ён два месяцы праляжаў у рэабілітацыі ў прыватнай клініцы.

Ужо да канца года, у лістападзе актор зноў патрапіў у лякарню з-за праблем з пячонкай, а ў снежні - праз апендыцыт. «Цяпер у тэлевядоўцы слабасць, «непаслухмянасць» цела, параліч левай рукі і нагі. Перасоўвацца мужчыну дапамагаюць сваякі», - пішуць расейскія прапагандысты.

Са слоў ягонага прадстаўніка, стан здароўя пакуль не дазваляе актору прымаць удзел у пастаноўках.

Апошнія навіны