Жыхароў Астравецкага раёна зноў заклікаюць не панікаваць
- 11.02.2025, 12:17
Пройдуць чарговыя вучэнні.
Жыхароў Астравецкага раёна зноў заклікаюць не панікаваць. 21 лютага пройдуць чарговыя вучэнні - камандна-штабныя. Сайт "Еўрарадыё" піша, што падчас іх адпрацуюць "арганізацыю абароны насельніцтва і тэрыторыі Гарадзенскай вобласці ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару..., у тым ліку і ў Астравецкім раёне". Будзе разглядацца варыянт "аварый (інцыдэнтаў) на сетках і аб'ектах жыццезабеспячэння".
Падобныя вучэнні ў Астравецкім раёне, дзе дзейнічае АЭС, адбываюцца рэгулярна. Нядаўна медыкі выдавалі мясцовым жыхарам "аварыйныя камплекты", якія ўключаюць аднаразовую дзённую дозу прэпарата стабільнага ёду, сродкі індывідуальнай абароны.