Беларус прызнаны найлепшым галкіперам мінулага тыдня КХЛ
- 10.02.2025, 20:07
Такі гонар атрымаў Іван Кульбакоў.
Беларус Іван Кульбакоў прызнаны найлепшым галкіперам мінулага тыдня КХЛ.
Цягам тыдня ён удзельнічаў у двух паядынках, прычым у абодвух тарпедаўцы перамаглі ў серыях булітаў. Спачатку яны ўзялі верх над «Віцязем» (2:1), а потым перамаглі «Спартак» (3:2).
У гэтых паядынках па брамах Кульбакова ўсяго было нанесена 63 кідкі, з якіх ён адбіў 60, так што каэфіцыент надзейнасці галкіпера склаў 95,24 адсотка. Наш 28-гадовы суайчыннік прызнаны найлепшым брамнікам тыдня ў КХЛ другі раз за кар'еру.