У Беларусі падаражэюць камунальныя паслугі
- 10.02.2025, 22:02
Кошты істотна вырастуць.
Урад Беларусі зацвердзіў тарыфы на ЖКП на 2025 год, адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
Камунальныя аплаты для тыпавой двухпакаёвай кватэры з трыма жыхарамі вырастуць на 21 рубель.
Павелічэнне пройдзе ў два этапы:
з 1 студзеня кошт усіх паслуг (акрамя ацяплення і гарачай вады) вырасце на 17,05 рубля;
з 1 чэрвеня на 3,95 рубля падаражэе цеплавая энэргія для ацяплення і гарачага водазабеспячэння.
Тарыфы на электраэнергію павысяцца на 11,9%. Для тыпавой кватэры рост складзе 4,51 рубля.
Кошты звадкаванага газу павялічацца на 5%. Напрыклад, балон звадкаванага газу вагой 21 кг каштавацьме 24,5 рубля. Кошты прыроднага газу не зменяцца і застануцца на ўзроўні мінулага года.