BE RU EN

Сабаленка па-ранейшаму лідаруе ў рэйтынгу WTA

  • 10.02.2025, 19:10

Сасновіч паднялася на 15 месцаў.

У абноўленым сусветным рэйтынгу тэнісістак Арына Сабаленка па-ранейшаму займае верхні радок - у актыве нашай суайчынніцы 8956 балаў.

Другое месца займае полька Іга Cвёнтэк (8770), трэцяе — амерыканка Коры Гаўф (6583).

Нагадаем, заўтра Сабаленка пачне выступы на турніры WTA-1000 у горадзе Досе. Вікторыя Азаранка, якая ўступіла ў стартавым раундзе гэтага турніру, па-ранейшаму размяшчаецца на 30-м радку сусветнага рэйтынгу.

А вось яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч, якая на мінулым тыдні дайшла да паўфіналу турніру ў Клуж-Напаку, узнялася адразу на 15 радкоў — са 128-га месца на 113-е.

Апошнія навіны