Кітаянка паставіла сусветны рэкорд у падцягваннях сярод жанчынаў
- 28.01.2025, 21:08
За адну хвіліну яна зрабіла гэта 44 разы.
22-гадовая спартоўка з Кітая паставіла сусветны рэкорд у падцягваннях. За адну хвіліну яна зрабіла гэта 44 разы. З такім вынікам яна патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
Се Цін перасягнула папярэдняе дасягненне амерыканкі Інгі Сімнінг, якая ў 2022 годзе падцягнулася 39 разоў.
«Хоць я і пабіла рэкорд, я адчуваю, што мне яшчэ ёсць куды расці. Наступным разам я пастаўлю яшчэ больш высокі вынік», – сказала кітаянка.