БЧ паведаміла пра два надзвычайныя здарэнні на чыгунцы
- 28.01.2025, 20:23
Цягнікі ідуць са спазненнем да 4 гадзінаў.
У Беларусі праз два надзвычайныя здарэнні на чыгунцы 28 студзеня цягнікі накіроўваюцца з адставаннем да чатырох гадзінаў. Сітуацыю пракаментавалі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Так, праз тэхнічную няспраўнасць гаспадарчага цягніка падчас рамонту чыгункі на адрэзку Зэльва-Ваўкавыск, некаторыя пасажырскія цягнікі на гэтым кірунку ідуць са спазненнем у графіку.
Напрыклад, цягнікі «Гародня – Віцебск» і «Баранавічы – Гародня» прыбудуць на канчатковыя станцыі з затрымкай прыкладна на 4 гадзіны.