У Чачэрску вясковец ударыў міліцыянта галавой у твар
- 28.01.2025, 16:20
Мужчына спрабаваў дапамагчы сваёй сястры.
У Чачэрску ў Гомельскай вобласці прайшоў суд за гвалт у дачыненні да міліцыянта. Вясковец за ўдар галавой у твар асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Крымінальную справу разглядалі ў актавай залі раённага аддзела міліцыі. Туды прывялі мясцовых жыхароў, якія знаходзяцца "на розных відах прафілактычнага ўліку", паведамляе "Еўрарадыё".
Здарэнне адбылося летась увосень. У краме затрымалі "за дэбош" сястру мужчыны. Ён паспрабаваў дапамагчы ёй, пры гэтым быў у стане алкагольнага ап'янення. У нейкі момант вясковец нанёс удар аўтаіснпектару. Цяпер жа пацярпеламу ён павінен выплаціць 200 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Раённая газета піша, што "на строгасць прысуду" паўплывала судзімасць мужчыны.
У мясцовай міліцыі прызнаюць, што выпадкі супраціву міліцыянтам не з'яўляюцца рэдкасцю.