BE RU EN

У Менску гарыць шматпавярховы дом

  • 20.01.2025, 12:16

Надзвычайнае здарэнне патрапіла на відэа.

Чытачы паведамілі «Онлайнеру» пра пажар у гмаху на вуліцы Сурганава ў Менску. На фота, якое апынулася ў рэдакцыі, добра бачны густы дым, які ахутваў апошнія паверхі. Хутчэй за ўсё, узгаранне адбылося ў адной з кватэр, размешчаных наверсе.

Як расказаў відавочца, на месца ўжо прыбылі работнікі МНС.

- Бачыў, як на апошнім паверсе, у выгаралых вокнах, мільгала святло ад ліхтарыкаў - напэўна, гэта бегалі пажарнікі, - падзяліўся інфармацыяй чытач. - Яны спрабавалі знадворку тушыць, але струмень вады з пажарнай машыны не далятаў да верхніх паверхаў. Цяпер дыму амаль няма.

Апошнія навіны