BE RU EN

На Менскім інструментальным заводзе ўспыхнуў пажар

  • 1.12.2024, 15:43

Два чалавекі шпіталізаваныя.

Пажар адбыўся ў складскім памяшканні на тэрыторыі ЗАТ «Мінскі інструментальны завод» сёння раніцай. Ратавальнікам паведамілі аб пажары а 2 хвіліны на дзясятую. Два чалавекі шпіталізаваныя.

Як высветлілася, у арандаваным складскім памяшканні плошчай 20 кв. м адбылося ўзгаранне - гарэлі акумулятары, пластыкавыя вырабы і электрычны пагрузчык, паведамляе БелТА.

Да прыбыцця пажарных будынак самастойна пакінулі два мужчыны 1979 і 1983 гадоў нараджэння. Яны былі шпіталізаваныя з апёкамі і атручэннем прадуктамі гарэння.

Пажар ліквідаваны. Спецыялісты высвятляюць прычыну здарэння.

Апошнія навіны