“Свабоду Саньнікаву” – у Віцебску
- 13.01.2011, 10:13
У Віцебску прыхільнікі зьняволенага экс-кандыдата ў прэзыдэнты вывесілі на мосьце імя Кірава расьцяжку са словамі “Свабоду Саньнікаву”.
З улікам таго, што непадалёк месьціцца Чыгуначны райадзьдзел міліцыі, тыя, хто павесіў расьцяжку , ня сталі чакаць вынікаў свае акцыі, і хутка разышліся. Але яе ўбачылі дзесяткі віцебскіх мінакоў, якія праходзілі па мосьце, паведамляе Радыё Свабода.